Францішак, свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья (ісп.: Jorge Mario Bergoglio; нар. 17 снежня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 266-ы Папа Рымскі (з 13 сакавіка 2013), перад гэтым аргенцінскі кардынал. Беларуская Каталіцкая Царква афіцыйна ўжывае імя Францішак.


Біяграфія

Хорхэ Марыа Берголья нарадзіўся ў Аргенціне ў сям'і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы з пяці дзяцей. Атрымаў дыплом тэхніка ў хіміі. Вучыўся ў семінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў каледжы Святога Іосіфа, у Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі. Выкладаў літаратуру, філасофію і тэалогію ў трох каталіцкіх каледжах Буэнас-Айрэса.

13 снежня 1969 Берголья быў пасвечаны ў святары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным арцыбіскупам Джомніа. Прызначаны прафесарам тэалагічнага факультэта ў каледжы Сан-Мігель ў аргенцінскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргенціны.

Уражанае яго навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэна ў рэшце рэшт павысіла Берголья, і ён у 1973—1979 з'яўляўся правінцыялам Аргенціны. У 1980 быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — семінарыі святога Іосіфа. Займаў гэтую пасаду да 1986. Затым у Германіі скончыў сваю доктарскую дысертацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кардоўскі арцыбіскуп, дзе яго непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, з тытулам тытулярнага біскупа Аука (20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997). Каад'ютар (біскуп з правам спадчыны епархіі) архібіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Архібіскуп Буэнас-Айрэса (з 28 лютага 1998). Вялікі канцлер Каталіцкага ўніверсітэта Аргенціны. Кардынал-святар (с 21 лютага 2001) з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргенціны. Берголья заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацвердзіў царкоўнае вучэнне па асуджэнні гомасексуалізму, хоць і заклікае не зневажаць гомасексуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргенціны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Берголья спрабавалі завесці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасці двух святароў-езуітаў. Гэтым святарам Берголья прапанаваў пакінуць службу, каб не нерваваць улады. У той час як ксяндзы заклікалі да звяржэння ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Берголья не было.

13 сакавіка 2013 года Хорхэ Марыа Берголья стаў новым Папам Рымскім з імем Францыск (Францішак). Гэта першы папа-лацінаамерыканец, першы — папа-езуіт.

Акрамя іспанскай, свабодна гаворыць на італьянскай і нямецкай мовах. Любімымі пісьменнікамі Папа называе Хорхэ Луіса Борхеса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілберта Чэстэртана. Аматар футболу.

Аўтограф Святога Айца:                                          

Асабісты герб Пантыфіка:                                                

Сцяг Швейцарскай гвардыі:                                          


Па матэрыялах "Вікіпедыі. Свабоднай энцыклапедыі"
 
Наверх