0
Пантыфік запрасіў нас памятаць, што Той, Хто чакае нас Там, ёсць бязмежна міласэрны Айцец

Францішак 2 жніўня 2015 г. у сваім звароце перад малітвай “Анёл Панскі” нагадаў пра штогадовае свята, што адзначаецца ў Асізі, свята Даравання, і заклікаў вернікаў прыняць удзел у сакрамэнце прымірэння і прычасціцца (прыняць Камунію).

Свята Даравання прыцягвае тысячы вернікаў у Асізі кожнае 2 жніўня. Свята бярэ свой пачатак дзякуючы святому Францішку Асізскаму, які пераканаў Папу Ганорыя III даць поўную індульгенцыю ўсім, хто наведае Парцінкулу (Portiuncula) 2 жніўня і вызнае свае грахі.

Свята "з'яўляецца настойлівым заклікам наблізіцца да Бога ў сакрамэнце міласэрнасці, а таксама прыняць Камунію," - сказаў Папа.

Святы Айцец прызнаў, што існуюць людзі, "якія баяцца набліжацца да споведзі".

Ён сказаў, што гэта адбываецца калі яны забываюць, што там "мы не знаходзім строгага суддзю, але бязмежна міласэрнага Айца".

"Гэта праўда, што, калі мы ідзем на споведзь", сказаў Пантыфік, "мы адчуваем сябе трохі збянтэжанымі, і гэта адбываецца з кожным, з усімі намі, але мы павінны памятаць, што гэты сорам таксама з’яўляецца ласкай, якая рыхтуе нас для абдымкаў Айца, які заўсёды ўсё даруе".

(MD, "PRF")
Наступная
Гэта самая апошняя навіна.
Папярэдняя навіна
Starszy post

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх