0
Папа Францішак 31 ліпеня 2015 г. накіраваў запэўненне ў сваіх малітвах ў памяць ахвяр аварыі ў чацвер у Мексіцы, у выніку якой загінулі больш за два дзесяткі чалавек, калі грузавік страціў кіраванне і ўрэзаўся ў працэсію.

Святы Айцец паслаў паведамленне праз свайго Дзяржсакратара, Кардынала П'етра Пароліна, біскупу Сакатекаса, Сігіфрэду Нар'ега Барсэла. Аварыя адбылася ў горадзе Мазапіль, у цэнтральным мексіканскім штаце Сакатекас.

Грузавік урэзаўся ў натоўп, калі ў таго адмовілі тармазы. Вернікі ішлі працэсіяй, прысвечанай Дню Святога Езуса з Назарэта, у пілігрымцы да касцёла Сан-Грэгорыа-Маньо.

Загінуўшых, па паведамленні на 1 жніўня 2015 г. 27, многія паранены.

"Святы Айцец накіроўвае свае шчырыя спачуванні і запэўніванні ў суцяшэнні і блізкасці сем'ям загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення параненым", - гаворыцца ў пасланні Папы. "У той жа час, ён перадае ад свайго сэрца суцяшальнае апостальскае благаслаўленне, як знак надзеі і веры ва Уваскрослага Пана".

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх